Ты прабач мне...


Ты прабач мне...
Ты прабач мне мае грахі
Я прабачу, што не твая…
Паглядзі, на каньку страхі
Раптам бусел узнік з небыцця.

Выбачай мяне, выбачай!
Я таксама табе дарую.
За ваколіцай Іван-чай
Прарастае, а я вандрую…

Асалодай мне мова матчына –
Ты пакліч, да грудзей прытулі.
Я дачка твая чуеш, Спадчына?!.
Кравацечнае сэрца гаі.

Прабачаю, што не твая.
Ты прабач мне мае грахі…





Рейтинг работы: 8
Количество рецензий: 1
Количество сообщений: 0
Количество просмотров: 255
© 03.11.2012 Марина Влада-Верасень
Свидетельство о публикации: izba-2012-668102

Метки: Марина Верасень, Выбачай, ваколіца, мае грахі, бусел, сэрца, мова матчына, асалода,
Рубрика произведения: Поэзия -> Лирика любовная


Лилия Юшкова       14.11.2012   23:32:39
Отзыв:   положительный
До слёз тронули строки!
Я уже не смогу на чистом беларусском
языке написать, но читаю и упиваюсь
его красотой и сердце щемит...
Спасибо! Вялiкае дзякуй!
Лиля













1