Поль Вэрлен - Восеньская песня


Поль Вэрлен - Восеньская песня
Восені скрыпкі
Нудна галосяць
Доўга, працяжна,
Літасці просяць:
Выюць, скуголюць,
У сэрца трапляюць,
Плачам катуюць,
Болем праймаюць.
Мярцвяна бялею.
Мелодыя льецца
Цягучая, сумная
Змейкай уецца –
Жалем і смуткам
Дыханне сцягнула.
Час мой надыйдзе –
Усплыве што мінула –
Слезы пакоцяцца
Як развітанне.
З восеньскім ветрам
Пайду на спатканне.
Падхопіць, віхурай
Закруціць мяне,
Лісточкам змярцвелым
Пакіне ў траве.

Пераклад на родную мову зроблены 14.11.2011г.


Тут арыгінал і пераклад на рускую мову
http://www.stihi.ru/2011/02/04/5204

А тут можна паслухаць на французскай мове і паглядзець кліп.
http://tnika.livejournal.com/58230.html





Рейтинг работы: 3
Количество рецензий: 0
Количество сообщений: 0
Количество просмотров: 351
© 25.11.2011 Марина Влада-Верасень
Свидетельство о публикации: izba-2011-457766

Рубрика произведения: Поэзия -> Поэтические переводы













1