Душой з дзяцiнства я з табой
Блукаю летнiмi палямi я з ахвотай, –
Няхай абдыме щодры водарны напой.
Ушыркi рукi я раскiну ад пяшчоты,
Мой родны край, душой з дзяцiнства я з табой.
Цурчаць, як песенькi, вясёлыя крынiцы,
Па берагах шапочуць шэрагi асiн;
I
пахам вабяць на прагалiнах
сунiцы,
Мой краю, у цэлым свеце ты такi адзiн.
Гартанны клёкат буслаў на асiлку-дубе
Узнёслым рэхам запаўняе небакрай.
Мая радзiма, ты душы маёй так люба,
Жывi i песнямi прыроды
абуджай.
Павер, нiколi я цябе не прамяняю,
Тут каранi трымаюць дзедаўскай зямлi.
У летуценнях я заўжды душой лунаю,
Сцяжынкамi дзяцiнства мы з табой прайшлi.
-----------------------
жнiвень, 2022 г.
Рейтинг работы: 42
Количество отзывов: 6
Количество сообщений: 6
Количество просмотров: 34
© 13.08.2022г. Татьяна Багрец
Свидетельство о публикации: izba-2022-3366642
Рубрика произведения: Поэзия -> Мир души