Стихи
Проза
Разное
Песни
Форум
Отзывы
Конкурсы
Авторы
Литпортал

астры


астры
­­­­Зноў астры познія цвітуць
У задуменнасці наўкола,
Лісты пажоўклыя лятуць –
Бы матылі над частаколам.

Вазы аблок вязуць вятры
У невядомым ім напрамку.
Рабін халодныя кастры
Палаюць чырваньню на ранку.

Асеннім астрам маладым,
Бы паннам, пішуцца санэты...
Ёсць нешта сумнае заўжды
Ва ўсмешцы кветак позніх гэтых.







Количество отзывов: 0
Количество сообщений: 0
Количество просмотров: 2
© 12.10.2021г. Михаил Курило
Свидетельство о публикации: izba-2021-3173652

Рубрика произведения: Поэзия -> Лирика городская



Добавить отзыв

0 / 500

Представьтесь: (*)  
Введите число: (*)  















1