Стихи
Проза
Разное
Песни
Форум
Отзывы
Конкурсы
Авторы
Литпортал

РЫЖЫЯ ВЯТРЫ


РЫЖЫЯ  ВЯТРЫ
­­I зноў лiстае восень лiсце
І гасiць дождж рабiн кастры,
А ля муроў, як i калiсьцi,
Гуляюць рыжыя вятры.

А на шашы – равуць машыны,
Свет за маторам – не чуваць;
А неспакой i крык птушыны –
Гатовы высi разарваць!..

Чаму ля храмаў столькi птушак, –
Павiнна ж болей быць людзей?..
А можа, гэта – продкаў душы,
Якiм сабрацца няма дзе?..

Пералiстае вецер памяць.
І замяце сляды кастроў.
Ды будуць птушкi баль свой правiць,
Як i калiсьцi, – ля муроў.








Количество отзывов: 0
Количество сообщений: 0
Количество просмотров: 1
© 08.09.2021г. Михаил Курило
Свидетельство о публикации: izba-2021-3153188

Рубрика произведения: Поэзия -> Лирика гражданская



Добавить отзыв

0 / 500

Представьтесь: (*)  
Введите число: (*)  

















1