Стихи
Проза
Разное
Песни
Форум
Отзывы
Конкурсы
Авторы
Литпортал

АЙЧЫНА


АЙЧЫНА

Мая Айчына – стог саломы
i куст шыпшыны ля шашы,
Дарога сталая дадому
i – вершы, вершы для душы!
Мая Айчына – шум дубровы
i луг вясёлкавы, з пчалой,
i лiст – з пражылкамi кляновы,
Што лёг на стол пiсьмовы мой.
Азерца з вывадкам качыным,
Драўляны мосцiк...
Човен на вадзе –
Таксама ўсё гэта Айчына,
Што ўжо не згiне анiдзе,
Бо назаўжды са мной зжылося
i пойдзе разам у зямлю;
Любiў вясну – люблю i восень,
Бо родны край я свой люблю!
Бо без яго я не ўяўляю
Жыцця нi ў радасцi, нi ў скрусе.
На мове арфы размаўляю,
Слязой Айчыны апякуся.







Количество рецензий: 0
Количество сообщений: 0
Количество просмотров: 6
© 22.11.2020 Михаил Курило
Свидетельство о публикации: izba-2020-2951424

Рубрика произведения: Поэзия -> Лирика гражданская



Добавить отзыв:


Представьтесь: (*)  
Введите число: (*)  

















1