Стихи
Проза
Разное
Песни
Форум
Отзывы
Конкурсы
Авторы
Литпортал

Напісала "даруй"


Напісала "даруй"
Напісала "даруй",
Бы рублём адарыла...
І не ведаю нават, што сказаць наўздагон.
Ты праўдзівай была - ты душу мне адкрыла,
І цяпер я даўжнік. Існую для таго,
Каб партрэт зрысаваць:
Перадаць на паперы 
Твой характар упарты:
Рукі... Рухі... Тыпаж... 
Мабыць, нашу сустрэчу прыўзняць, 
Недзе крыху ў казку паверыць...
У раман неабдуманы наш!
Я свабодна малюю вусны цёплыя, усмешку.
Твае голыя плечы, ямкі бачу твае...  
Падабаецца стан (такі гнуткі, дарэчы!),
Пасяліўся ўва мне... Хай жыве!
Хай пануе святло, да чаго далучыўся
Незнарок,
Пэўнай мерай няўмела надпіў...

Мабыць, побач с табой зноў паэт нарадзіўся,
Навучыўся любіць,  што даўно не рабіў. 






Количество рецензий: 0
Количество сообщений: 0
Количество просмотров: 7
© 15.11.2020 Михаил Курило
Свидетельство о публикации: izba-2020-2945650

Рубрика произведения: Поэзия -> Лирика любовная



Добавить отзыв:


Представьтесь: (*)  
Введите число: (*)  

















1