Белыя ружы.


Белыя ружы.
 

Словы - Міхась Пазднякоў, музыка і выкананне - Людміла Воранава

Белых ружаў велічны букет
Палымнее радасцю чароўнай,
Падарыў ты мне дзівосны свет,
Любы мой, адзіны, непаўторны.
Сонечнай усмешкай растапіў
Учарашні снег маёй самоты,
Музыкай гаючай абудзіў
Салаўіны сад маёй пяшчоты.
Прыпеў:
Белыя ружы, белыя ружы -
Сімвал спаткання.
Белыя ружы, белыя ружы -
Вернасць кахання.
Шчасцем развеюць
Горкія сцюжы белыя кветкі.
Белыя ружы, белыя ружы -
Божыя сведкі.

Светлыя, узнёслыя ідзём,
Шлях таемнай асалоды поўны.
Ты са мной - не казкай і не сном,
Любы мой, адзіны, непаўторны.
І вясной святочнай, залатой
Расцвітае далягляд прасторны.
Мы навек сустрэліся з табой.
Любы мой, адзіны, непаўторны.
Прыпеў той жа.

Фота інтэрнэт.





Рейтинг работы: 0
Количество рецензий: 0
Количество сообщений: 0
Количество просмотров: 13
© 10.04.2019 Марсель
Свидетельство о публикации: izba-2019-2535632

Рубрика произведения: Поэзия -> Авторская песня



Добавить отзыв:


Представьтесь: (*)  
Введите число: (*)  










1