РЭХА


Калі хто-небудзь страляе
У лясах, у гушчарах,
Рэха гукі паўтарае,
На людзей наводзіць жах.

Хоць далёка бухне стрэльба,
А чуваць па лесе ўсім.
Рэха, рэха, так няможна!
Вух, спалохала зусім!

Само рэха адчувае,
Што няможна так рабіць:
Свайго голасу не мае,
Чужым голасам крычыць.

Часам хочацца б і крыкнуць,
Можа, што-небудзь сваё,
Ды не можа, бо прывыкла:
Пракрычала ўсё жыццё

Яно грукатам вінтовак,
Дробным клёкатам буслоў,
Пеўнем сустракала золак,
Паўтарала з гушчароў.

Нават гаўкала сабакам,
Нават вухкала савой
І за працай, небарака,
Пагубляла голас свой.

І крычыць зязюляй, пеўнем,
Шэпча рэчкай над травой
І, напэўна, спадзяецца
Што шчэ ўспомніць голас свой.






Рейтинг работы: 0
Количество рецензий: 0
Количество сообщений: 0
Количество просмотров: 9
© 10.02.2019 Дина Герман
Свидетельство о публикации: izba-2019-2487910

Рубрика произведения: Поэзия -> Иронические стихи










1