БЕЛАРУСЫ


Мы ад нiў зялёных, вербаў,
З-пад вясковых стрэх… Адтуль,
Дзе лунае буслам Вера,
Казкi добрыя матуль.
Ад легенд мы ды паданняў,
Ні піраты, ні аслы,—
Вольных думак, пажаданняў,
Краю вольнага паслы!
Мы ад пушчы і ад бору
(Хай краса вас не бянтэжыць!),
І даволі нам прастору,
Што навокал Белай вежы…
Як працуем – то і маем,
Так i молiмся мы нанач.
Ганарымся нашым краем,
Морам, з назвай дзіўнай – Нарач...
Ад зiмы марознай, белай,
З яе доўгаю кудзеляй,
Што бабулі пралі ўмела,
Каб радня не парадзела…
Хоць няблiзка, як здаецца,
Ад лiцвiнаў мы, ад Вiльнi.
Ад князёў і ад Прадславы,
Хрысцiянкi Еўфрасiннi.
Памяркоўныя мы людзi,
Як вучылi – так гаворым.
Пахваляць сябе не будзем,
Дабрадушны маем нораў.
На чужое мы не квапiм,
Сэнс не ў тым, не ў тым аснова,—
Сцеражэ зямлі наш лапік
Родная матулі мова…
Можа, некаму мы ў воку,
Доўгі час маўчаць мы мусiм...
А аклiкнуць:
—Ты здалёку?..
Вымаўлю я:
—З Беларусi!






Рейтинг работы: 0
Количество рецензий: 0
Количество сообщений: 0
Количество просмотров: 24
© 09.07.2018 Михаил Курило
Свидетельство о публикации: izba-2018-2313388

Рубрика произведения: Поэзия -> Лирика гражданская



Добавить отзыв:


Представьтесь: (*)  
Введите число: (*)  












1