БАЦЬКОЎСКІ КРАЙ


Бацькоўскi край – радзiмая зямля,–
Вiльготны ранак коцiцца гасцiнцам,
А я прашу дазволу ў Жураўля
З яго крынiц лагодай прычасцiцца.
А кінеш вокам – колькi тут красы:
Вакол дарог, вакол сядзiб прыцiхлых!
Бары, пагоркі, пушча ды лясы,
І сiнь нябёс, з няспешным iхнiм рытмам…
Плывуць аблокi ў мора цераз край,
Вясёлы ветрык статак падганяе…
Зямля бацькоў – нібы біблейскі Рай,
Зямля бацькоў – зямля мая святая!
Як напамiн – царкоўныя званы…
Як добры знак – гаворка роднай мовы…
Тут вывучаем скарбы даўнiны,
Тут адчуваем лучнасць з часам новым.
Што сэрцу блiзка – дорага душы:
Чад чабару і дым чаромхі горкi…
І яркi куст шыпшыны ля шашы…
І звонкі смех дзяцячы на падворку!
А здарыцца гасцiць дзе за мяжой,
Дзiвосны сон вандроўнiку прыснiцца:
Ружовы ранак грае ў свой ражок,
Ружовы снег лажыцца за гасцiнцам…






Рейтинг работы: 0
Количество рецензий: 0
Количество сообщений: 0
Количество просмотров: 18
© 09.07.2018 Михаил Курило
Свидетельство о публикации: izba-2018-2313370

Рубрика произведения: Поэзия -> Лирика гражданская



Добавить отзыв:


Представьтесь: (*)  
Введите число: (*)  












1