Кліча Радзіма


Кліча Радзіма
Малая Радзіма прысвячаю табе:

Сполахі летніх начэй,
Полымя яснай заранкі
Зніме дрымоту з вачэй,
Цешыць вясёлкай на ганку.

Хісткі малінавы рай
Знічкай снуе ў пазалоце,
Хата і казачны гай
У цёплай дыміць асалодзе.

Маці, - Вось збан малака,
Пі, палягчэе ў дарозе…
Родны мой кут, талака,
Маці заўсёды ў трывозе.

Ціха хусцінкай махне…
З ёй застанецца дзяцінства,
Мара у даль паплыве,
Воблік твой любы прысніцца.

Час, нібы птушка ляціць,
Кліча Радзіма, матуля,
Браму б хутчэй адчыніць,
Еду, не клікай зязюля!





Рейтинг работы: 0
Количество рецензий: 0
Количество сообщений: 0
Количество просмотров: 38
© 13.06.2018 Владимир Бобровничий
Свидетельство о публикации: izba-2018-2295828

Рубрика произведения: Поэзия -> Лирика гражданская












1