Францыск Скарына


Францыск Скарына
Паэма

Ішоў, ляцеў па бездарожжы,
Душа малілася вякам,
Трымаў пад сэрцам іскру божую,
Навук не выпіты бальзам.

Бывай дзяцінства, горад Полацк,
Купецкі дом і талака!
А заплечыма кніжны ранец,
І мары, думкі юнака.

Навукі прыстань горад Кракаў,
Універсітэт, прыёмны двор,
Бурліў, не толькі ад палякаў,
Быў моцны русічаў напор.

Із Ліды, Міра,Слуцка, Гродна,
Малых літоўскіх гарадоў,
Еўропа дыбіла паходных
Свабоду вырваць з кайданоў,

З ярма царквы і феадалаў,
Ў эпоху носьбітаў надзей,
На рубяжах нябачнай далі
І новых воінскіх падзей.

Скарына з боем паступае
На філасофскі факультэт,
- Навука,ў сэнсе вырашае,
З′яўляць народу ведаў змест!

Вучоны Міхал Уладзіслаўскі
І Ян Глагоўскі, як сябры,
Казалі,- Гэта ня падказка,
Сябе ў навуцы ты ствары!

Яму прадметна паказалі
Станок друкарны недарма
І як працуе расказалі,
Глыбокай ноччу да віднага.

Вучобу скончыў, ходзіць чынна,
У рангу, Бакалаўр навук,
Юнак із Полацка, - Скарына,
Ня кіне мантыю, сюрдут.

Упарта рухаецца далей,
Душой адчуў свабоды дух,
Навука спорыць з ім на маршы, -
Ён Доктар ужо сямі навук!

Адказны ў зносінах з сябрамі,
Як прыклад, - Павел Русіч,
Украінец, - не знік з гадамі,
І быў, як брат, Скарыны, мусіць.

Свяцілам быў для іх Капернік
Вялікі барацьбіт і навуковец,
Ён астраном і прапаведнік,-
Царква лічыла, – вольнадумец!

*******
Імчыць упарта над касцёлам
Ланцуг знаёмы жураўлёў,
Да дому, да гнязда, к азёрам,
У Літву, на Русь, у сінь бароў.

І ў крыку мігатлівай зграі
Ён слухаў, і пачуў народ,
Ярмом прыгнечаных, ў адчаі,
Іх кліч, - Ратуйце Веру, род!

Уклад, культуру Беларусі,
І мову родную славян.
Народ расейскі, беларускі
Бяз лекараў памрэ ад ран!

Аб гэтым ведаў і Францыск,
Патрэба, - вырашыў лячыць,
Ён практыку, як лекар, грыз,
Тэорыя ў думках закіпіць.

Глабальна розум адшукае
Хвароб вытокі ў  хворых,
Лячэнне свой напрамак мае,
Адзіны і галоўны з многіх.

Ў Італіі, на захадзе Еўропы,
Сябе ён хоча паказаць,
Навуку, наівышэйшай пробы,
На практыцы як прымяняць…

Каллегія універсітэта
Вяла экзамен не дарма,
Свае становішча , як трэба,
Адолеў з бляскам Скарына.

У зале не пачулі гулу,
Адказы зрушвалі камень,
Эліце, навукоўцам Падуі
Быў да спадобы русіч і экзамен.

Два дні на пытанні калегіі
Адказваў навуковец з Полацка.
Адзначаны вялікім прывілеем
Не плаціць за экзамены золатам.

Ў прысутнасці навукоўцаў, шляхты,
Духавенства, воінства ў чыне,
Скарына быў пашане варты,–
Ён Доктар навук у медыцыне!

Па праву першы із навуковцаў,
Прадстаўнік славянскіх народаў,
І подзвіг у цемрадзі сонца,
У стагоддзях прарастае ўсходамі!

*******
Год тысяча пяцьсот дванаццаты,
Статут ад хвальбы і поспеху,
Купцом не сышоў у трынаццаты
І дом не купіў для пацехі,

Жыццё забяспечыць багатае,
Каб шлях па жыцці быў адметны ...
Ірвуцца стогны птушыныя
І клін жаўруковы ў свет цесны.

Крык сэрца, як радасць забытая,
Айчыны роднай прастора,
Гаворка нябёс паспалітая, -
Ты гонар, надзея, апора!

Скарыну растанне чакае,
Дарогу абраў ён дамоў.
Асвета, - яго лёс вызначае,
Усё патрэбнае побач з сабой.

Асвета – першы крок у навуку!
Цікавасць і даброты прадметныя
Укожным друкаваным груку
Таямніцы адкрываюць сусветныя.

У Венецыі, Кракаве, Падуі
Ён гісторыю кніг вывучаў,
Усё лепшае із паліграфіі
Скарына пяром адзначаў.

Спачатку ў Прагу імчыць,
У старадаўні горад Еўропы,
Там сонца славянскае свеціць,
Культура высокай пробы.

І справу друкаваную з толкам
Вядуць майстры карыфеі
Клавуіян Мікуліш з Ямпом,
Мікуліш Ковач і Павел Сиверын.

У друку кнігі на чэшскай,
Каб было даступна народу,
Паданні, навіны свецкія
І праўда ў барацьбе за свабоду.

Ад засілля каталіцкай веры,
Пад сцягам змагара Яна Гуса,
Ідэі і змест у даверы
Вучонага Францыска руса.

Праект быў на выгляд смелым,
Падтрымка ішла з Вільні,
Сяброў па друкарнай справе, -
Друкарня ў доме цывільным.

Знаходзіць жаданы подых,
Станок і шрыфты па замове,
Кіраўніцтве, увагах строгіх
Вядзе з Сусветам размову.

Упершыню "Псалтыр" на адбітку
Яўляя старонкі – сястрыцы,
На мове стараславянскай,
Гравюра уласнай матрыцы.

Год тысяча пяцьсот сямнаццаты,
У свеце шостага жніўня,
Розум узляцеў над прагнасцю,
У тэксце, - аўтар Скарына!

Навукі ў форме біблейскай,
Павінна мець чытачоў,
Не толькі ў народзе шляхецкім,
У бедных, простых шаўцоў.
 
Ці зможа чытач, аўтарутаннна,
Навуковыя думкі бязлітасны,
Цямліва па тэксце, старанна
Ў палях на старонках прапісаны:

Пераклад на беларускую мову ,
Тлумачэнне слоў незразумелых,
Царкоўнаславянскі тэкст ў аснове
Напісаны для людей шляхетных.

«Псалтыр» з псалмоў (малітваў)
Святога цара, Давіда,
Для хрысціян і габрэяў
Жыватворнымі ніткамі сшыты.

Малітвамі чытаць вучыліся,
Магчыма, і сам Скарына,
У думках над ім стамляліся
Святыя, навукоўцаў дружына.

Малітвы чароўны, як вецер,
Сюжэты з жыцця Святаслава,
Чыталі, і чытаюць, паверце,
Адзначана Ліра на славу.

У тэксце мудрасць высокая,
Крыніцы, добрыя норавы,
Параўнанні, думка глубокая,
Пад Богам Вера і Права.

Як доўганарод беларускі
Губляў свае думкі ў здагадках?
Чуваць польская мова, шляхецкая, -
Царква для многіх загадка.

Зразумелыя фразы галоўныя,
На іх трымалася Вера.
Стамляліся душы галодныя,
У сэрцы ні зла, ні даверу.

Скарына ў працы настойліва,
З спагадай і міласэрнасцю,
Знаходзіць фразы даходліва
Прамовай народнай, напеўне.

«Псалтыр», - гэта пачатак,
А «Біблія», - да мэты дарога.
Бо ў душы ад працы задатак,
У думках стамлялася трывога.

Як «Біблію» сустрэне Айчына?
Ці стане праца старыцай?
Невуцтва ў цемры злачынна
І ханжаства, - не памаліцца.

Збунтуецца царква, магістры,
Бо ў "Бібліі” аўтар Скарына,
Партрэт на гравюры, і тытры
Упершыню не благавідна.

Вучоны, гуманіст - прапаведнік,
Доктар навук свабодных,
Зямлі беларускай асветнік
З Еўропай стылай незгодны.

Эпохі Рэнесанса абраннік,
Асабліва дома, у Літве, -
Яго кніга погляд, настаўнік
Уантыфеадальнай барацьбе.

У Літве чытач асаблівы.
Гэта чыноўнік сыты,
Купец, абывацель свабодны,
Багаты святар знакаміты.

Касцёлу і царкве народу
Чытаць яго думкі міжволі, -
Бо ў "Бібліі" ерась, свабода
І думкі не з Богам, - Крамолы!

У Літве міруе братэрства,
Яно ў чаканні сустрэчы…
Усіх кніг дваццаць тры, ад сэрца,
Усе розныя, душу лечаць.

Аснова біблейскай кнігі
Ляжыць на сямі навуках,
Зпадтэкстам духоўнай інтрыгі,
У напевне, боскіх гуках.

Па праекту кніг былоб больш,
Скончыліся папера, золата,
І зараз іх шлях праз Польшчу,
На Радзіму, да Вільні, к брату…

Як цяжка зрывацца з месца,
Дзе ў пакутах зара разгаралася,
З іскры пад сэрцам усё гэта
Усініх нябёсах гублялася.

У промнях смарагдавай Лагчыны,
На ўскрайку Старога свету,
Даніну лекара – волата,
Зпавагай прымала планета.

*******
Ён крочыў па вулачках вузкім,
Старадаўняй стражы Вільні,
Купцоў сустрэў расейскіх
У замкавай Брамы цывільнай.

Вырашы, без грошай няволя,
Гандаль папоўніць страты,
Купец - сямейная доля,
Давай пазбіраем манаткі!

У Польшчы сёння ў модзе
Аксаміт, парчовыя тканіны ...
Скарына ўжо ў паходзе,
І грошы ў кішэні, ў скрыні.

Сукном гандлюе ў Расіі,
Тавар купляе ў Германіі,
Францыск адужэў, пасылы
Брыдуць ў свядомасці зграямі.

Станок ён купіў друкаваны.
На рынку, не ў, зацэнены,
Ён ёмісты і незатратны,
Друкаваць будзе, - упэўнены!

У бургамістра Якуба Бабіча,
Упершыню ў Літве друкарня,
Гаспадар Скарына з падачы,
У друку яго выдання.

Выходзіць кніга - зборнік
«Малая падарожная кніга»,
Яе можа купіць садоўнік,
Купец, пастаялец з Рыгі.

Тут тэксты псалмы (малітвы),
Гадавыя цыклы, даты,
Зацьменні сонца, бітвы,
Смяшныя вершы (бравады).

Год тысяча пяцьсот дваццаць пяты.
На Радзіме тэксты ў наборы,
«Апостал», - вятрамі укрыжаваны
Выйшаў на радасць і гора.

Унебе, над стрэхамі, Вільні,
Парыў натхнення моцны,
Крычаць журавы прызыўне, -
У дарогу! Скарына шаноўны!

І зноў адчуванне волі
Ляціць за прызыўным крыкам,
На Русь, на прастору вольную,
Ў край надзеяў, край дзікі.

*******
Зямля там малітвай спавіта, -
Скарына казаў Савету,
Ён верыў, і ў сэрцы адкрытым
Месціць, мабыць, паўсвету.

З ласкай заўсёды для брата,
На рускай зямлі сказальнік,
Адкрые да святыняў браму,
Як і наш, - Анёл Захавальнік.

І ў "Бібліі», тыя ж святыні,
Адны і тыя ж прыслоўі ...
Але хіба, дзікунства, гардыня
І ў войнах пашырэй плечы.

Свет жорсткі, вайны міразданне,
УРасеі кніжкі спалены,
Новае «Апостал» выданне,
Сляды і зараз не знойдзены.

Кніг шлях, далёка не новы
За месца пад сонцам Рыма,
Расія, цар Іван Жахлівы,
І Польшча, - зразумеў Скарына.

Усё барацьбой ахоплена,
Святыні, золата, грошы, -
Подданых грошы нікчэмныя,
Кошты палітыкаў іншыя.

Як рэкі цяклі ў глыбіні,
Цяклі яго «Біблій» гаворкі,
Старонкі паўстануць з тлену, -
З вуголля праўда, як зоркі!

*******
Прыгажуня Маргарыта Адвернік –
Жонка Франціска Скарыны, -
Прадставіў святар прапаведнік
Упершыню яго дзяўчыну.

Францыск быў вельмі шчаслівы,
Малютку калыша, - сына,
Жыццё пралятае імкліва
За справамі ў доме зямнымі.

Ізлішак грашовы ўклала,
Маргарыта ў справу Івана,
Вярстаць кнігі забараніла,
Трывожаць старыя раны.

Вось і другі сын-Францішак…
Раптам брат памёрІван,
Суды, пералікі, ізлішак,
Гарэтны купецкі збан.

Радня пачынае судзіцца,
Іх дом адсудзіць жадае,
Безграшоўе ў дом ірвецца,
Доўг хатні сябе не зжывае ...

У хваляванні любая Нерыс ...
Францыск засмучаны. Справа. -
Абарона патрэбна, Прашэнне,
Ад судоў, бяспраў, я, вар′яцтва ...

Завея. Мароз. Кёнігсберг.
Замерзла Балтыйскае мора.
Як камень застылы, ля верб,
Францыск маячыць ў дазоры.


Велізарны Сабор Кафедральны
Ззяў высачэзным шпілем,
Працяў строй феадальны,
Лажыўся ў душы лейтматывам.

На піках Тэўтонскага Ордэна
Каралеўскі замак, не Мірскі,
Прыступкі свабодай ня пройдзены
І імгненне дастатку хісткі.

Кёнігсберг, - юрысдыкцыя Польшчы,
Кароль Альберт яе прадстаўнік.
Абарона цалкам магчыма, -
Скарына просьбіт прынік.

Паклон, ўхваляльны позіркам
Ён прыняты, як навуковец,
Высокасць рада яго падарункам,
«Бібліям» старым і новым.

Ён хваліць Скарыну, не скупіцца, -
У навуках Ваш ўклад велізарны,
І кнігі не будуць пыліцца,
Па праву ўзнагароды вартыя.

Вашы Божыя кнігі чытаюць,
Еўропа шануе, Літва,
У Польшчы цябе паважаюць,
Чытае малітвы царква.

Вашы кнігі ў бібліятэцы,
На месцы ляжаць пачэсным,
Упершыню яны ў картатэцы,
Мы зможам працаваць разам.

Згоду паладзіш і Квота
Быць падданым каралеўства,
У канцылярыі будзе праца,
І герцаг Альберт інвестар.

Францыск адказаў, - Не ведаю.
Адказна, ёмка, выразна,
Па горадзе аж да снедання
Блукаў і знік ад саблазнаў.

Кароль Альберт спяшаецца,
Лісты ён піша з «Парукай»,
Не дае Скарыне адумацца,
Жыццё ідзе побач з навукай.

Цяпер ён за словыў адказе,
Ёсць пост, - канцылярскі работнік,
У будучым універсітэце
Педагог, навуковец, саветнік.

Атрымліваючы паперу ў рукі,
З «Парукай», мерай уздзеяння,
Скарына повязне ў навуцы,
Патрэбны ідэі, яго садзейнічанне.

Для Веры Пратэсту ў рэлігіі
Патрэбна думку давесці,
Скарына навуковец з ідэі,
Мог рабіць адкрыцці.

Не змог пакрывіць душою,
І здрадзіць славянскай Веры ...
Усё кінуў і з′ехаў вясною,
У Даліну, дзе ёсць Давер.

Куды, і зараз не ведаюць …
Прыехаў дадому ў чэрвені,
“Парукі” лісты гартаюць
Суды без роду і племені.

Душа, знемагаючы, сцежкай,
Як звер, ад куль і карцечы,
Ідзе з запаленай свечкай,
Маргарыту абняў за плечы.

Яны доўга ў вочы глядзелі,
Без слоў , без адзінага гука,
Расстанне - выццё завеі,
Чаканне - страшная мука.

А раніцай сям′я ўся ў зборы
Малітву на сняданак чытала,
Забыўшыся, пра бяду і гора,
Спачатку ўсё пачынала.

Францыска згубілі на час,
Ваяводы яго не кранулі,
Паперы, пагоні цяжар,
Пры пажары ў агні згарэлі.

Ў сям′ю прыйшло цяжкае гора,
Памерла яго Маргарыта, -
Без маці хлапчукоў двое ...
Ян ксёндз ўваходзіць адкрыта,

Караля пазашлюбны сын ,
Літвін па духу, і думкі, -
Францыск, ты з бядой не адзін,
Я побач, вось мае рукі!

Ты пісар і лекар хатні
Віленскага Яна біскупа,
Скарына - уцякач ўчорашні
Ў даверы, без грашовага выкупа.

Бяда, ідзе за бядою,
Пол Вільні згарэла ў пажары,
Смурод, дым, слёзы ракою,
Званы ў страшэнным адчаю.

Царква, людскія натоўпы,
Ад неба чакаюць спагады,
Ля памерлых усхліпы, стогны,
Пакаяння малітвы, абрады.

Уруху біскуп, Скарына,
У горадзе гурт пацярпелых,
Паколькі не ў грош медыцына,
Лячылі ўсіх абгарэлых.

Ян біскуп запрашае багатых
Казне адлічыць зберажэнні,
Сумы вернуцца ў горад распяты,
Пісаў Скарына ў прашэннях.

Хто длумаў, што будзе такое,
“Саранча” з усходу, зпоўдня,
Трушчаць, з′ядаюць жывое,
Вайна, пачалася паходня.
.
Пад Оршай і Полацкам бітва,
Дзясяткі тысяч забітых,
Зіхацелі шаблі, як брытвы,
Загінула шмат нявінных.

Хто па волі безбожнай, прадажнай,
За золата з Богам у долі,
Лічацьмісію вельмі важнай, -
Дык,тойдушэўна хворы!

На карысць Айчыны, Вільні
Працаваў Францыск Скарына,
Счаслівы, задаволены, мірны
Ён ціха драмаў лякаміна.

А побач дзеці, стол і пірог,
Заснулі, - сёння нармальна,
На досвітку заўтра ўрок,
Усё, пра галоўнае, ганна!

З біскупам Янам, па ходзе,
У іх завязалася сяброўства,
Гады праляталі ў рабоце,
Вузлы ўсё тужэй, падабенства.

Вучыліся ў Кракаве абодва
Пазней, Францыск у Італіі.
Балоння, - у Яна вучоба,
Рэч Паспалітая - выпрабаванні.

Размова ў манастырскай ложыі,
Адкрыць друкарню ў Вільні,
Закрыць попыт на кнігі Божые,
Чытаць іх дзеці павінны...

Для караля Жыгімонта 1 Старэйшага,
Ян - біскуп, апора і сіла,
На Літве вёў палітыку строгую
Адкрыта, ветліва і без засілля.

Уціхамірыць свецкіх магнатаў,
Павагу трымаў да ўлады,
Валодаючы высокімі знакамі,
Аднаму каралю падуладны.

З любоўю да бацькі ставіўся,
З гонарам заўсёды на варце
Выбіраючы дарогу, імкнуўся,
Быць заўсёды на бацьку падобным.

У думках сябар і дарадца
Францыск быў правай рукой,
Ян ксёндз у асяроддзі свецкім
Быў фігурай, апорай людской.

Сябраваў з гетманам Радзівілам,
Каб узмацніць Ягелонов уладу,
Распрацаваў “Праект з Пасылам»,
Зацвердзіць павінна Рада.

Літву абвясціць каралеўствам,
Кантроль, - юрысдыкцыя Польшчы,
І горад пад імем Вільні
Сталіца стане прастольнае ...

Праект не ўступае ў сілу,
Польшча губляе прыбыткі,
Літва у суседстве з Расеяй,
Адчуе волі здабыткі.

У працы над дакументам
Згуляў сваю ролю Скарына,
Ён ведаў, з прыняццем Праекта,
Выйграе толькі Айчына.

За гэтым важным Праектам
Быў чутны голас народа,
Не бачылі шуму, эфекту, -
Але, ўсіх ўсхвалявала свабода.

Беларусаў, людзей паспалітых,
Заўважыў, як нацыю, свет,
У сэрцах да праўды адкрытых.
Ледзь цьмяны, стаў светлым Сусвет!

Біскуп не ў духу, у роспачы,
Скарына заўважыў зраніцы, -
Францыск, табе апоўначы
Пазоў у суд, Справа ў розніцу.

Доўг брата Івана вялізны
І ў тэрмін патрэбна вярнуць.
Ты беглы хлапец, капрызны,
Не веру, не мог падмануць!

У судзе сваю недатычнасць
Ня змог даказаць Скарына,
І доўг, - капа налічнасць
Ня здаў за пазыку мірна.

Ксёндз Ян атрымаў дэпешу,
Пасквіль, - Не здаў ўцекача,
Тлумачаць, - Прызнанне Вашае
Ня ганіць святога Айца!

Інтрыга, паклёп, - гэта сорамна,
Прылюдная цень на яго,
Пры Двары каралеўскім ўтойліва
Напісан Пасквіль пяром.

Ян едзе да бацькі, док сродкі
Вязеў абарону Скарыны,
Для каралеўства ў час жорсткі
Прыём і доўга ідзе гадзіна.

Кароль 1 Жыгімонт Старэйшы
Сустракае сына з любоўю.
Заслухаўшы, зрабіў падарунак:
Ахоўную Лею “А Волі”.

Суд ідзе, і зноў адмова.
Пад прыгнётам падступным, -
Я купец, разбярэм дэталёва!
Сын Івана Раман не падкупны,

Пад увагу ня быў прыняты.
Заступнай Леі недалі ходу,
Скарына згіне за кратамі,
Нялёгка атрымаць свабоду.

Ян біскуп зноў у дарозе,
На сустрэчы з бацькам у Кракаве,
З дакладам, у вялікай трывозе…
Указ адхіліць суд не ў праве,

Па скрытай, таямнічай ўказцы,
Судом кіравала хітрасць,
Суд парушыў закон у адпісцы
Да яго каралеўскай міласьці.

Кароль Жыгімонт 1 Старэйшы
Шрайбуе Прывіл лею ў надзеі
Прызнаць невінаватасць Скарыны, -
Ён вольны, даўгі не яго падзеі!

У іншай, Падарунак – “Ласка”
Ад усіх судзейскіх ганенняў,
Гарантуе недатыкальнасць
Маёмасці і яго будынкаў,

Свабоду ад усіх павіннасцяў
Ад службаў гарадскіх на арышт.
У гонар Скарыны -“Ласка”,
У першы раз пад старасць.

Змагацца цяжка з хітрасцю,
Біскуп ўздыхнуў з палёгкай ...
Радаваліся радня над жорсткасцю…
Перамогу дабыць нялёгка.

Жыццё ў Яна нязаплямленая,
На пасад ён адзіныз абраных,
Загадка, - Хто вораг? Ня згаданая,
І карта яшчэ не разыграна.

*******
Кароль Жыгімонт 1 Старэйшы
Быў моцны кіраўнік, дыпламат,
Настаўнік, заступнік слабейшых
Такіх у Еўропе не шмат.

Ён з розумам кіраваў, асцярожна,
Бо спраў у каралеўстве ворах,
З каралевай быў мяккі і божны,
У гэтым быў яго промах.

Нашмат гадоў маладзейшая
І сын Жыгімонт - кветка божая,
Не змог, - асалода дабрэйшая,
Бона Сфорцы была прыгожая.

Разумная, па гадам падступная,
Яе сын Жыгімонт 2 Аўгуст
Мусіць стаць каралём, таемна,
Не патрэбен пасярэдніка статус.

Ашчадна, утойліва, умела
Зрабіла ў Мазовіі трэнні,
Уладу атрымаць ня здолела,
На яе лягло падазрэнне.

У марах каралевы Сфорцы, -
Яе сын на троне ў Літве
Княжыць, як яснае сонца,
Прыйдзе час і ён на чале.

Ён першы, і скіпетр караля
Аднойчы пяройдзе ў спадчыну, -
Старанні ўсе нездарма,
Адчуе ён ласку матчыну.

Пазашлюбны сын караля
Ксёндз Ян стаў галоўнай мішэнню,
Разумны, і ў Літве галава,
Слыве каралеўскім ценем.

І побач з ім мудры Скарына,
Літовец па духу і гонару,
Я з ім не спраўлюся адна,
Кароль дапаможа збольшага.

Зняважыць Яна біскупа ўпотай
Рыхтавалася доўга, невыйшла, -
Выдаткавана грошай копа.
Ягоны бацька дах, - вось і выйсце.

Падман у справах, стасунку!
У Рэчы Паспалітай бяда!
Парушэнняў шляхты няма рахунку,
Чуткі. Камень точыць вада!

Каралю што дня дакладае
Бона Сфорцы пра склокі ў Літве. -
Ксёндз Ян няхай прыязджае,
У Кракаве лепей, чым дзе!

Закон каралеве не пісаны,
На словах караля дамагае ...
Ксяндзу Яну пераезд падпісаны,
Яна Сфорцы сваё атрымае.

Дарога на Познань крочыць,
Праз год Ян памрэ у парога ...
Рэч Паспалітая змоўчыць,
У Францыска на Прагу дарога ...

Жыгімонт 2 Аўгуст на троне,
Паспалітая Рэч ў развале,
Міжусобіцы па-за законам,
Каралеўства былога не стала.

*******
За горад душа імкнецца,
Адчуць, як квітнее Зямля,
На пагорку жаданне ів,ецца
Прыгажосць, свабода, ёй я.

У святле залацістай раніцы
Несніць, прачынаецца Вільна,
Жамчужнай, роснай старыцай
Прамень заплутаў пасыльны.

Люстэркам, у смузе туманнай,
Зіхаціць прыгажуня Нерыс!
Ці хопіць запалу, падману, -
Божая, дзікая свежасць!

Пачуцці тушыць Шлях Млечны
Чуецца крык жураўліны, -
Ты доўга, тут небяспечна!
Ляці ў край далёкай Даліны!

Сустрэне лагодная Прага.
Што будзе, у свядомасці цьмяна,
На сэрцы ад ростані смага, -
І думкі, ці будзе вяртанне?

Айчына, Паспалітая Русь!
Боль, спякота ў сэрцы гарачым,
Вясной над полем прамчуся,
Жураўлём, і ў нябёсах заплачу!

Ён жыў у працах і клопатах
У вялікім каралеўскім замку,
Любіў адпачываць у паходах,
Пакланіцца прамяністаму ранку.

Дзе Влтава і царства лілеі, -
Душой імкнуўся вышэй,
К яму вярталіся ідылліі, -
У думках к Богу бліжэй!

Эпілог
Францыск, твае думкі і мары,
Талент і геній вучонага
З гадамі злавесныя хмары
Не згубілі у цемры чорнай.

Твая іскра ў карысці вялікай,
У эпіцэнтры дзікага часу,
Надзеі ў душы сонцалікай
Знаходзілі Бога адразу.

Ў імкненні к навукам лепшы, -
Скарына з вялікай кагорты!
У свеце славянскім першы,
Эпохі Рэнесансу варты!

Уклад яго кожнаму бачны,
У развіцці беларускай культуры,
І слова роднае значнае
Усценах царкоўнай структуры.

Гуманізм вялікі, бязмерны,
Адзначаны любоўю к народу,
Для нашчадкаў ён неацэнны, -
Прыклад барацьбы за свабоду!

У яго друкаванай пакуце
Подзвіг беларускага сына,
І гонар за поспех ў навуцы, -
Ордэн Францыска Скарыны!






Рейтинг работы: 0
Количество отзывов: 0
Количество просмотров: 26
© 08.11.2017 Владимир Бобровничий

Рубрика произведения: Поэзия -> Поэмы и циклы стихов
Оценки: отлично 1, интересно 0, не заинтересовало 0
Сказали спасибо: 1 автор












1