Размова з дзедам - Ильяс Аутов


Размова з дзедам - Ильяс Аутов
 

......................................................."Разговор с дедом" - Ильяс Аутов
.......................................................http://www.youtube.com/watch?v=pF6PpxRDcIw - клип
.......................................................пераклад на беларускую мову
.......................................................Марыны Влада-Верасень

Усе прачнуліся, хто спаў
На небе штосьці хтось узарваў,
Я расчыніў сваё вакно, зірнуў уверх…
І тут пачуў: “Япона-маць!
Ты паглядзі – ізноў бамбяць!”
А я ў адказ:
“Дык гэта ж проста феерферк!”

Каму ў адказ – хто гаварыў?!
Бо я адзін у кватэры быў!
Жонка ў маці… І даўно, напэўна, спіць.
Я павярнуўся: Звар’яцеў? –
Перада мной мой дзед сядзеў,
Мой дед, які з вайны пад Лебусам* ляжыць!

Шынель, пілотка, ПэПэШа…
У пятках ужо была душа –
Я галавой сваёй матаў, каб сон прагнаць…
А дзед не думаў раставаць,
Ён папрасіў вады падаць,
А потым мовіў: ”Унук, сядай, чаго стаяць!”

Насупраць дзеда я сядзеў,
Нібы ў люстэрка я глядзеў,
І дым махоркі незнаёмы мне ўдыхаў,
А ён курыў і гаварыў,
Дзе ваяваў і дзе ён быў
І, як на Одэры снарад свой напаткаў…

І раптам задуменны стаў ,
Надоўга змоўк, затым устаў,
Уздыхнуўшы, вымавіў:
" Ты адкажы, унук …
Чаму, скажы мне, так жывеш,
Як быццам свой ты бот жуеш,
Як быццам Свет твайго жыцця даўно патух?! "

Я разгубіўся... А затым,
Яму ўсё выказаў, пры тым,
Крычаў: “Сучасны чалавек, такая дрэнь!
А я ішачу на казла, сумлення ў людзей няма –
Не хопіць лазняў, каб адмыць душ чорны цень!

Я штосьці там яшчэ казаў…
Але кулак на стол упаў,
Страшэнным поглядам мой дзед мяне працяў:
“Трэ было б з боку паглядзець,
Каб жыцця сутнасць зразумець,
Тады б зусім не так ты мне распавядаў!

Таленавіты быў, кахаў…
Але ўсё ў грошах пахаваў,
Разгадку-сэнс жыцця шукаў, а што цяпер?!
Блудлівы ўцешнік баб чужых… Жонка і сын? – Забыў пра іх –
Паўстаў між Светам і табой сам Люцыфер!

Ці дзеля вашых дробных склок,
За хлеб, відовішчаў мяшок,
Мы паміралі пад агнём фашысцкіх сук?
Эх, няма Гітлера на вас,
Тады б вы зразумелі ўраз,
Жыцця каштоўнасць
І красу, і сэнс, унук!

Ужо вітаў світанак дом,
Спявалі птушкі за вакном.
І знік салдат… І я пачаў ўсведамляць:
У нас ва ўсіх сядзіць вайна,
Не ведаю, чыя віна,
Але нам нельга на ёй, хлопцы, паміраць!
У нас ва ўсіх сядзіць вайна,
Не ведаю, чыя віна,
Але нам нельга на ёй, хлопцы, паміраць!


* 12 лютага 1945 фарсіравалі  Одэр і ўварваліся ў г.Лебус.





Рейтинг работы: 5
Количество рецензий: 0
Количество сообщений: 0
Количество просмотров: 344
© 06.05.2014 Марина Влада-Верасень
Свидетельство о публикации: izba-2014-1042470

Рубрика произведения: Поэзия -> Поэтические переводы













1