Iусе Xрыстосе Уваскрос!


Iусе Xрыстосе Уваскрос!
Сёння на золку ўранні
Сонейка промнямі йграе*
Жаўранкам звоніць світанне:
Сёння Хрыстос уваскрасае!

Шчасця вам, людзі, і Хлеба, –
Божая пташка спявае, –
Чыстага мірнага Неба –
Сёння Хрыстос уваскрасае!

Вашы грахі дараваны!..
Хоць і адкуплены ў скрусе,
Але не гояцца раны…
Прыйдзі, уваскрэсні, Ісусе!

Уваскрэсні, прыйдзі, Ісусе!
Дай Каіну** розум, Хрыстосе,
У роспачы ён і спакусе –
Заблытаўся ў шматгалоссі!

Абарані, Святы Божа,
Народ свой ад ліхалецця!
Хто, як не Ты, дапаможа
Старым, кабетам і дзецям?!

Сонейка промніцца, йграе,
Стазвон навакольна панёс :
"Са Святам вас, людзі, вітаем –
ІСУСЕ ХРЫСТОСЕ ЎВАСКРОС!"

* Кажуць, што толькі на Пасху, калі да золку прачнуцца і паглядзець на Усход можна пабачыць цікаўную з′яву прыроды - сонейка толькі-толькі падымаецца, промніцца вясёлкай, пераліваецца... Знаходзячыся на гарызонце, сонца раптам на вачах пачынае змяняць свой выгляд – круглы сонечны дыск ператвараецца ў трохвугольнік, праз секунду трохвугольнік разрастаецца ў грыб, затым сонца прымае форму яйка. Колер сонца таксама змяняецца; асабліва прыкметныя пералівы чырвонага і памяранцавага колеру. Мала таго, сонца яшчэ "танчыць" - яно то падымаецца, то апускаецца, а калі падыходзіць да гарызонту можа зусім знікнуць.
Даўней казалі, што ў гэты час Сонейка купаецца, трэба не праспаць, абавязкова быць сведкай гэтай з′явы, загадаць жаданне - ўвесь год будзе шчасціць!


**Апошнія падзеі на Украіне (восень 2013 – вясна 2014 г.г.) могуць справакаваць грамадзянскую братазабойчую вайну. Магчыма, дзе-нідзе на прасторах Украіны яна ўжо пачалася . Ёсць засцярогі, што пад націскам абставін цякучыя падзеі могуць плаўна перарасці ў больш маштабныя ваенныя дзеянні. У гэтым выпадку прагнозы больш чым сумныя.





Рейтинг работы: 0
Количество рецензий: 0
Количество сообщений: 0
Количество просмотров: 211
© 20.04.2014 Марина Влада-Верасень
Свидетельство о публикации: izba-2014-1032846

Рубрика произведения: Поэзия -> Стихи на иностранных языках













1